top of page
History

 

Гурт Partyzone узнік у 1994 годзе ў Мінску дзякуючы намаганням славутага ў музычных колах спявака Ўладзіміра Гнутава, які нарэшце дамовіўся з гітарыстам Яўгенам Цылікавым супрацоўнічаць. За 2 тыдні да праходзіўшага тады фесту "Next Stop" хлопцы здолелі дабраць склад, адрэпаць праграму, і паспяхова адыгралі на сэйшне. Аднак трэба было думаць пра будучыню. Ад склада, які граў на "Next Stop" застаўся (акрамя Яўгена і Валодзі) толькі клавішнік Дзяніс Вячэрскі. Пасля доўгіх пакут і пошукаў на пры канцы 1995-га з'явіўся гітарыст Андрэй Дзяменьцьеў. Спачатку ён меркаваўся на бас, але здолеў дапоўніць гурт нехапаючымі музыкамі і пачаў змагацца з гітарнымі партыямі разам з Яўгенам. Такім чынам, тут залаты склад Partyzone тых часоў:

 

Віктар Ступчык - бас
Андрэй Дзяменьцьеў - гітара
Дзяніс Вячэрскі - клавішы
Зьміцер Гунько - бубны
Уладзімір Гнутаў - вакал
Яўген Цылікаў - гітара, а таксама аўтар усіх песянь і ідэйны натхніла праэкту.

 

У гэтым складзе гурт зрабіў паўнацэнны альбом улетку 1996-га пад назвай "Can't Fly" - узор цудоўнага хард-року з рэшткамі эксперыменту. Потым адбыліся зьмены ў складзе, у выніку якіх усе ідэі Яўгена Цылікава паступова накіраваліся ў створаны новым клавішнікам Partyzone Андрэем Вараб'ёвым праект Out Of Reach, зрэшты за ідэямі накіраваўся і сам Яўген. У выніку новы гурт стаў цягчэй і скараціуся да 4 музыкаў. Аднак на гэтым гісторыя Partyzone не скончылася.

У 2000-м годзе Яўген вырашыў зноў звярнуцца да роднага праэкту. У выніку Partyzone адрадзіўся амаль з попелу! У новы склад увайшлі і новыя маладыя музыкі:

 

Павел Коцкі - бас
Антон Арлоў - бубны
Сяргей Воранаў - клавішы

 

Яўген Цылікаў акрамя ўсяго яшчэ й заспяваў, але ненадоўга. Некалькі не вельмі ўдалых канцэртаў у гэтым складзе ахалодзілі стараннасць працаваўшых з нім юнакоў, і Partyzone на некаторы час падвіс. Тым часам Яўген працягваў працаваць над новым супер-альбомам. У выніку паспяховых перамоваў са сваім даўнім сябрам і калегай Дзянісам Вячэрскім на тэму сваёй замены ля мікрафона (бо той меў дастатковы вопыт у гурце Сок ды іншых) апошні стаў спяваць у Partyzone. Альбом "Трэба Рабіць" быў створаны ў сакавіку-траўні 2002, і ў той жа час паступіла прапанова ад БМА group удзельнічаць у hardcore кампіляцыі. Супрацоўніцтва адбылося, прычым з нечаканым працягам: БМА прапанавалі заняцца таксама прамоўшнам Partyzone. Гурт не адмовіўся.

Зараз каманда у адноўленым складзе:

 

Дзяніс Вячэрскі - вакал
Яўген Цылікаў - гітара, бэк-вакал, музыка і тэксты
Іван Давыдоўскі - бас-гітара
Аляксей Яфрэменка - бубны

 

Улетку 2002 партызаны прынялі ўдзел у фэсце беларускай альтэрнатыўнай музыкі "Басовiшча" і ўзялі там Гран-пры. Прызом з'явіўся запіс у польскай студыі, які гурт ажыццявіў у 2004-м на студыі "Hertzz" у Беластоку.
У сьнежні 2002 года дзякуючы намаганням BMA group выйшаў даўгачаканы альбом "Трэба Рабіць!", адбылася яго шумная прэзэнтацыя. Песьні гурта з'явіліся на CD "Hard Life Heavy Music" і "Haedcoremania:Чаду!"

У красавіку 2003 года песьня Partyzone "Парай дарогу" увайшла ў чарговую кампіляцыю ад BMA "Hard Life Heavy Music II", гурт удзельнічаў у трыб'юце N.R.M з песьняй "Партызанская", пагасьцяваў на чарговым Басовішчы.

У 2004-м Partyzone прыняў удзел у грандыёзным фэсьце "Генералы айчыннага року", у адпаведным CD з'явілася кампазіцыя "Сьмерці няма", песьня "Смутак" з'явілася на кружэлцы "Metallection III".

У 2005 Partyzone прыняў удзел у чарговым "Басовішчы", песьня "Маё сэрца" стала па выніках сьнежня лепшай у хіт-парадзе "Тузін Гітоў" і ўвайшла ў адпаведную кружэлку. Кампазіцыя легендарных Gods Tower у выкананьні Partyzone з'явілася на двайным трыб'юце каманды. Адбыўся рэліз асабістага альбома "Сьмерці няма".
 
У 2006-2010 песьні "Карані", "Маё сэрца", "Мы ляцім", "Сонца" былі размешчаны на зборніках "Metallection4", "Будзьма!", "Наша альтэрнатыва", "Беларускі глёбус",  Partyzone адыграў на 2-х фэстах "Be-Free" на прасторах братэрскай Украіны. Польская TV Working Studio (Варшава) зрабіла відэа на кампазіцыі "Смутак" і "Сьмерці няма".

У 2011 годзе выйшаў доўгачаканы рэліз "Падаць і ўзлятаць" з новымі фантастычнымі кампазыцыямі. Зараз каманда збiраецца адрадзiцца.

Што гэта будзе?...

Facts

 

Красавік 1994 - заснаваньне групы.
Травень 1994 - удзел у фестывалі Next Stop
Жнівень 1997 - альбом "Can't Fly" - узор яскравага хард-рока з доляй эксперыменту
1994-1997 - канцэрты ў клубах, на розных пляцоўках, на фестывалях "Рок супраць наркотыкаў"," Рок супраць СНІДу " ды інш
1997-2000 - творчы перапынак
2000 - аднаўленне дзейнасці, новы склад, новы напрамак
Красавік 2002 - удзел у кампіляцыі " Hardcoreманія: чаду!", прэзентацыя ў "Парк-клубе"
Ліпень 2002 - partYzone бярэ GrandPrix фестывалю "Басовішча XIII" (Польшча)
Снежань 2002 - выхад альбому "Трэба Рабіць!" і яго прэзентацыя ў клубе "Акварыум"
Красавік 2003 - удзел у кампіляцыі "Hard Live Heavy Music II", прэзентацыя праекта
Травень 2003 - удзел у " Рок-каранацыі "ў к/з"Мінск"
Ліпень 2003 - выступ на фестывалі "Басовішча XIV" ў якасці гасцей
Лістапад 2003 - удзел у трыб'юце гурту "N. R. M." і яго прэзентацыі
Красавік 2004 - удзел у галоўным альтэрнатыўным фестывалі "Генералы айчынага року"
Снежань 2004 - удзел у кампіляцыі"Metallection III"
Травень 2005 - выхад і прэзентацыя альбома "Сьмерці няма"
Ліпень 2005 - удзел у фэстывалі "Басовішча XV"
Красавік 2007 - удзел у кампіляцыі і прэзэнтацыі "Metallection 4"
Травень 2011 - выхад альбома "Падаць і ўзлятаць"
2012-2022 - творчы перапынак
2022 - узнаўленьне дзейнасці

Releases

 

Альбомы:

Can't Fly (1996)

Трэба рабіць (2002)
Сьмерці няма (2005)
Падаць i узлятаць (2011)

Відэа:

Смутак (2007) 

Сьмерці няма (2007)

Facts

bottom of page